Украіна за тыдзень захапіла такую ж плошчу Курскай вобласці, якую Расія захапіла ва Украіне з пачатку года

Заява галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, што Украіна захапіла 1000 кв. км расійскай тэрыторыі, дазваляе параўнаць дасягненні УСУ ў ходзе апошняга наступу з дасягненнямі Расіі падчас яе апошняга наступу, які пачаўся ў кастрычніку мінулага года, піша «Агентство». 

13.08.2024 / 23:30

Начальнік Генеральнага штаба РФ генерал Валерый Герасімаў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, прысвечанай сітуацыі ў Курскай і Белгарадскай прыгранічных абласцях, 12 жніўня 2024 г. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Калі верыць даным Сырскага, захопленая Украінай за тыдзень тэрыторыя параўнальная з тым, што Расія заваявала з пачатку года і ўсяго на 131 кв км менш, чым Расія заваявала з пачатку яе апошняга наступу, які пачаўся 10 кастрычніка 2023 года. Пра гэта сведчыць аналіз выдання, праведзены на аснове даных украінскага OSINT-праекта DeepState.

Даныя Мінабароны РФ і ваенных блогераў сведчаць аб тым, што ў апошнія дні плошча баявых дзеянняў у Курскай вобласці пашыраецца, а гэта значыць, што Украіна можа ўжо ў найбліжэйшыя дні захапіць у Расіі больш тэрыторыі, чым Расія заняла ва Украіне з кастрычніка мінулага года.

️Зрэшты, Расія працягвае павялічваць плошчу захопленага ў Данецкай вобласці, прычым тымі ж тэмпамі, якімі і да наступлення Украіны на Курскую вобласць.

Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі

З памежнага Краснаяружскага раёна Белгарадскай вобласці выехала амаль усё насельніцтва

Украінскія войскі прасоўваюцца ў кірунках Курска, Льгова і Рыльска адначасова — ваенкары

Зяленскі: Пуцін пачаў з катастрофы «Курска», і Курск з’яўляецца яго фіналам

Nashaniva.com