Палітвязню Цімуру Рызапуру, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, дадалі год калоніі за непадпарадкаванне адміністрацыі

Суд адбыўся яшчэ ў ліпені, але пра яго стала вядома толькі цяпер. 

12.08.2024 / 21:21

Паводле інфармацыі брэсцкай «Вясны», суддзя Наталля Панасенка (Ленінскі суд Магілёва) дадала Цімуру 1 год калоніі па ч. 2 арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу.

Пазней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК. 

Цімуру прызначылі 4,5 года калоніі. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у наваполацкай калоніі. Адміністрацыя рэгулярна змяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

Nashaniva.com