Былая нявестка Саладухі згадала, як 19 гадоў таму была на падтанцоўцы ў Ксеніі Сітнік. Тыкток у захапленні
Хрысціна Саладуха праз 19 гадоў вырашыла паўтарыць танец, які выконвала на сцэне «Славянскага базару». Тады яна была ў падтанцоўцы Ксеніі Сітнік, якая спявала сваю «Простую песеньку». Ролік набраў у тыктоку каля мільёна праглядаў.
12.08.2024 / 16:46
Скрыншот відэа Хрысціны Саладухі ў тыктоку
«Я амаль усе танцы дзяцінства памятаю. Было столькі рэпетыцый, што забыцца немагчыма», — падпісала відэа Хрысціна.
Яна з 3 да 17 гадоў займалася танцамі ў харэаграфічным ансамблі «Зорька». Разам з гэтым калектывам Хрысціна шмат выступала на сцэне (у тым ліку і «Славянскага базару»).
Ролік танцоркі завірусіўся ў тыктоку і за шэсць дзён набраў амаль мільён праглядаў і больш за 15 тысяч лайкаў. А яшчэ выклікаў хвалю настальгіі ў каментарыях: усе здзіўляюцца таму, што выступленне Сітнік на дзіцячым «Славянскім базары» было не год-два таму, а ажно ў 2005-м.
Хрысціна Саладуха з дачкой Маяй
Для Хрысціны, як высветлілася, дзіцячае хобі ў выніку стала прафесіяй. Цяпер у дзяўчыны свая школа танцаў у Мінску — яна займаецца харэаграфіяй з маленькімі дзецьмі. Сярод тых, каго вучыць Хрысціна, і яе дачка Мая — унучка спевака Аляксандра Саладухі.
Хрысціна з дачкой і Аляксандрам Саладухам-малодшым
Хрысціна была замужам за сынам артыста — яго завуць, як і бацьку, Аляксандр Саладуха (і ён таксама спявае, часта на канцэртах таты). У 2020 годзе яна нарадзіла дзяўчынку.
Але цяпер Аляксандр і Хрысціна разышліся. Яна перыядычна публікуе відэа, на якіх маленькая Мая разам з зорным дзядулем, і падкрэслівае, як такія сустрэчы радуюць дзіця. А Аляксандр Саладуха-малодшы паспеў зрабіць прапанову рукі і сэрца новай дзяўчыне.
Вядучая БТ, паэтка, уцякач. Як склалася жыццё самых яркіх удзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання»?
З нагоды 9 жніўня Ксенія Сітнік згадала свой верш пра 2020 год
Саладуха прызнаўся, што яго «дзяруць на шматкі»