На нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці
Расійскія ўлады прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі.
12.08.2024 / 15:32
12 чалавек загінулі ў выніку наступлення УСУ ў Курскай вобласці, як мінімум 121 мірны жыхар атрымаў раненні. Такія звесткі агучыў на нарадзе па сітуацыі ў прыгранічных з Украінай рэгіёнах часовы кіраўнік Курскай вобласці Аляксей Смірноў на нарадзе ў Пуціна.
Лёс каля 2 тысяч чалавек, якія знаходзяцца ў 28 населеных пунктах вобласці пад кантролем украінцаў, невядомы, дадаў ён.
180 тысяч чалавек падлягаюць эвакуацыі, выехала і эвакуіравана 121 тысяча чалавек, заявіў кіраўнік Курскай вобласці.
Таксама ён паведаміў, што ўкраінцы захапілі 28 населеных пунктаў з 480 квадратнымі кіламетрамі тэрыторыі. Шырыня пранікнення УСУ на тэрыторыю вобласці складае 40 кіламетраў, глыбіня — 12 км. Гэтыя лічбы расійскія ўлады назвалі ўпершыню.
Пуцін пасля гэтых слоў перабіў губернатара Смірнова і папрасіў перайсці на іншую тэму.
Пуцін заявіў, што «кіраўнікі кіеўскага рэжыму сталі на шлях знішчэння ўкраінскага народа»