Мінчанка хацела вярнуць крадзеныя блогерам грошы і звярнулася да юрыстаў. Тыя таксама аказаліся махлярамі
У міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы, якая паведаміла, што стала ахвярай махляроў. Мінчанка распавяла, што ў інстаграме ўбачыла рэкламу блогера, якая абяцала дапамагчы зарабіць на біржы крыптавалюты.
12.08.2024 / 14:50
Жанчыну запэўнілі, што дапамогуць выгадна ўкласці яе наяўныя ў віртуальную валюту. Мінчанка не змагла ні зарабіць, ні вярнуць укладзеныя 3000 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Тады яна вырашыла звярнуцца да юрыста. У інтэрнэце яна знайшла аб'яву ад юрыдычнай арганізацыі і адгукнулася на яго.
З жанчынай звязаліся праз месенджар і паведамілі, што дапамогуць вярнуць грошы бясплатна. Заплаціць прыйдзецца толькі пасля таго, калі грошы паступяць да яе на рахунак.
Мінчанку пераканалі адкрыць новы кашалёк на замежнай платформе і трохі папоўніць яго, каб была магчымасць аплаціць працэнт за вывад сродкаў.
Пра тое, што яна зноў стала ахвярай махляроў, пацярпелая зразумела, калі чарговы раз вывад сродкаў не адбыўся з-за прычын, якія прыдумлялі аферысты. Агульная сума шкоды склала больш за 8000 рублёў.