У Перу ўкраінец жорстка забіў расіянку, якая прыязджала вывучаць духоўныя практыкі ў тамтэйшага шамана
Людміла Лазарэнка з Уладзівастока была вучаніцай шамана дзевяць гадоў і пастаянна жыла з мужам і дзвюма дочкамі-падлеткамі ў Тайландзе. Там яна адкрыла свой уласны лячэбны цэнтр.
12.08.2024 / 11:17
Некалькі гадоў таму ў Расіі яна пазнаёмілася з Пепе Ардоньесам, заснавальнікам Цэнтра комплекснага развіцця Dos Mundos. Менавіта там Людміла трагічна загінула ад рук грамадзяніна Украіны Івана Кузьміна, які збіў жанчыну да смерці, а затым расчляніў, піша Shot.
Shot
Са сваім забойцам яна была знаёмая і сустрэлася з ім у цэнтры комплекснага развіцця Dos Mundos. Як мяркуецца, яны разам былі на рэтрыце.
На судзе пракурор папрасіў дзевяць месяцаў СІЗА на час расследавання для Івана Кузьміна, але ўкраінец страціў прытомнасць і быў накіраваны ў мясцовую бальніцу. Слуханне перанеслі на наступны дзень.