Пад Брэстам мужчына напароўся на металічную агароджу турбазы
Яму спатрэбілася дапамога медыкаў і ратавальнікаў.
11.08.2024 / 12:45
Скрыншот відэа МНС.
Здарэнне адбылося каля вёскі Вялікія Косічы ў Брэсцкім раёне. Жыхар абласнога цэнтра хацеў скараціць шлях дадому і вырашыў пералезці праз металічную агароджу турбазы. Але нага саскочыла, і берасцеец апынуўся ў пастцы.
На месца прыбылі ратавальнікі і медыкі. Пацярпелага шпіталізавалі.