Турарбекава: На свабодных выбарах я б прагаласавала за Бабарыку. Ён даказаў, што немагчымае — магчыма
У час размовы ў новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава адказала на пытанне, за каго б яна прагаласавала на свабодных выбарах у Беларусі.
11.08.2024 / 19:14
Віктар Бабарыка.
Па словах Турарбекавай, яна кардынальна памылілася ў сваім першапачатковым меркаванні адносна Віктара Бабарыкі, хоць лічыла сябе, як выкладчык з вялікім стажам, знаўцам людзей. І яна вельмі гэтаму рада, бо «добра памыліцца ў чалавеку ў добрым сэнсе, а не ў дрэнным».
«Я бачу перад сваімі вачыма кадры, як ён размаўляў з людзьмі ў розных месцах і як людзі на яго рэагавалі. На самай справе ён нічога асаблівага не гаварыў, але, магчыма, яго мова была такой блізкай і зразумелай людзям. Гэта надзвычайная якасць для палітыка.
Другі момант — гэта яго самааддача і, літаральна, ахвярнасць. Хто яшчэ ахвяраваў сваім сынам? А ў маёй мусульманскай традыцыі такі чалавек у добрым сэнсе шчыры вернік», — прыводзіць свае аргументы Роза Турарбекава і дадае:
«Ён даказаў, што немагчымае — магчыма. І ў яго ёсць бачанне. Ён разумее беларусаў, і беларусы яго разумеюць. Бабарыка спалучае ў сабе розныя карысныя якасці палітыка. Дай Бог яму здароўя».
Глядзіце цалкам:
Роза Турарбекава расказала, як яе сын перайшоў на беларускую мову. А цяпер пачала вучыць і яна
Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пайшла з Каардынацыйнай рады
Роўна чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў