Зяленскі ўпершыню пракаментаваў аперацыю УСУ ў Курскай вобласці

Ніякіх падрабязнасцяў прэзідэнт Украіны ў сваім вячэрнім відэазвароце, праўда, не даваў, але заявіў пра «перавод вайны на тэрыторыю агрэсара».

10.08.2024 / 21:19

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

«Сёння некалькі разоў ужо дакладваў галоўнакамандуючы Сырскі адносна фронту і нашых дзеянняў і пераводу вайны на тэрыторыю агрэсара.

Дзякуй кожнаму нашаму падраздзяленню сіл абароны, якія гэта забяспечваюць. Украіна даказвае, што сапраўды ўмее вяртаць справядлівасць і гарантуе менавіта такі ціск на агрэсара, які патрэбны», — сказаў Зяленскі.

З памежных з Украінай раёнаў Курскай вобласці вывезлі больш за 76 тысяч чалавек

МЗС Беларусі назвала «актам тэрору» дзеянні УСУ ў Курскай вобласці

«Падлавілі ва ўпор са Стынгера». У Курскай вобласці збілі расійскі верталёт Ка-52

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

ISW: Расійскае камандаванне супраціўляецца перакідцы ў Курскую вобласць больш падрыхтаваных частак з фронту

У трох расійскіх абласцях увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Адна з іх мяжуе з Беларуссю

Nashaniva.com