Якая абстаноўка на мяжы з Беларуссю па стане на раніцу суботы?

Сайт Памежнага камітэта дае такія звесткі па стане на 8:00 суботы.

10.08.2024 / 08:15

Скрыншот з тг канала https://t.me/granica_bypl

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 у суботу стаіць 63 аўтобусы і 450 легкавікоў.

У «Каменным Логу» перад зонай чакання аўтобусаў няма, а стаіць 170 легкавікоў.

У «Беняконях» — 170 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 25 легкавікоў.

У пачатку тыдня Мінсктранс прэзентаваў тэлеграм-канал, дзе можна сачыць за затрымкамі аўтобусаў.

Паведамляецца, што аўтобус Вільня — Мінск часам адпраўлення з Вільні ў 8.00, выехаў з дзяржаўнай мяжы Літвы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 8.44 (аўтобус АН 8618-7).

А аўтобус АН 8577-7 Варшава — Мінск, часам адпраўлення ў 23.00 з Варшавы меўся выехаць а 03.00 з-за працяглага праходжання дзяржаўных межаў.

Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу

Nashaniva.com