Арцём Быкаў з мінскага «Дынама» перайшоў у грэцкую «Ламію»

Толькі ў чацвер ён быў на матчы з гібралтарскім «Лінкальнам».

09.08.2024 / 22:58

31-гадовы паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Быкаў стаў гульцом грэцкага футбольнага клуба «Ламія», паведамляе тэлеграм-канал ЧестнОК.

Толькі ў чацвер ён быў на матчы з гібралтарскім «Лінкальнам», праўда, на поле не выйшаў, прасядзеўшы ў запасе.

У мінулым годзе «Ламія» фінішавала на шостым месцы ў Суперлізе Грэцыі. Новы сезон стартуе праз тыдзень. За «Астэрас» выступае Яўген Яблонскі.

У рэйтынгу нацыянальных асацыяцый УЕФА Грэцыя знаходзіцца на 14-е месцы паміж Даніяй і Аўстрыяй. Беларусь — 52-я.

Польшча, дзе гуляюць Ілля Шкурын і Яўген Шыкаўка, — 18-я, Венгрыя Уладзіслава Клімовіча — 22-я, у складзе партугальскай «Ароўкі» лічыцца Уладзіслаў Марозаў. Партугальскі чэмпіянат — 7-ы ў гэтым рэйтынгу.

Nashaniva.com