У Бразіліі ўпаў пасажырскі турбавінтавы самалёт ATR-72
На борце самалёта былі 58 пасажыраў і 4 члены экіпажу, усе загінулі.
09.08.2024 / 22:27
Скрыншот з відэа
Самалёт мадэлі ATR 72 рабіў унутраны рэйс з горада Каскавела ў горад Сан-Паўлу. Першыя паведамленні пра катастрофу паступілі каля 13:28 па мясцовым часе (20:28 па беларускім).
На відэа бачна, што самалёт падаў вертыкальна, увайшоўшы ў штопар. Ён упаў пасярод жылой забудовы ў горадзе Валіньюш, што недалёка ад Сан-Паўлу.
Усе людзі, якія знаходзіліся на борце самалёта, а гэта 58 пасажыраў і 4 члены экіпажу, загінулі. На зямлі, як паведамляецца, ніхто не пацярпеў.
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, даведаўшыся пра крушэнне самалёта, абвясціў у жывым эфіры тэлеканала Canal Gov хвіліну маўчання.
У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў
Знайшлі зніклы самалёт віцэ-прэзідэнта Малаві. Усе пасажыры загінулі
Астранаўт Уільям Андэрс загінуў у авіякатастрофе ва ўзросце 90 гадоў, кіруючы самалётам