З'явілася ВІДЭА з расійскім прапагандыстам Паддубным адразу пасля атакі на яго машыну

Тэлевядучая Вольга Скабеева паказала відэа з параненым карэспандэнтам ВГТРК Яўгеніем Паддубным адразу пасля таго, як яго машыну атакаваў дрон у Курскай вобласці.

09.08.2024 / 17:46

На відэа акрываўлены Яўген Паддубны ловіць машыну пасля ранення.

Інфармацыя пра тое, што машыну вядомага прапагандыста Паддубнага атакаваў украінскі дрон, з'явілася ўвечары 7 жніўня. Спачатку паведамлялася, што ён загінуў, але пасля інфармацыя не пацвердзілася. Высветлілася, што ён толькі паранены.

Іншы прапагандыст, Аляксандр Коц, у артыкуле ў «Камсамолцы» пісаў, што пасля трапляння беспілотніка машына Паддубнага паляцела ў кювет і загарэлася.

Следам за ім ехала яго здымачная група — яны ўбачылі, як машына выбухнула, адчынілі яе дзверы — унутры ўсё палыхала. Тыя падумалі, што Паддубны не выжыў, і з'ехалі. 

Цяпер Паддубны знаходзіцца на лячэнні ў Маскве, дактары ацэньваюць яго стан як цяжкі, але стабільны.

Стала вядома, чаму выжыў расійскі прапагандыст Паддубны

Прапагандыст Яўген Паддубны знаходзіцца ў цяжкім стане

Параненага расійскага тэлепрапагандыста Паддубнага адправяць у Маскву

Інфармацыя пра смерць тэлепрапагандыста Яўгена Паддубнага не пацвердзілася

Nashaniva.com