Выйшлі шыкоўныя выданні пра беларускіх нячысцікаў
Выдавецтва «Папуры» пачало продаж дзвюх кніг аўтара і ілюстратара Артура Басака «Беларускія нячысцікі. Лясныя» і «Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя», піша bellit.info.
09.08.2024 / 13:58
«Падарункавыя выданні дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы. У кніг тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне на вокладках. Надрукаваныя ў Кітаі, выглядаюць проста шыкоўна. У год цмока мець на палічцы кніжкі пра беларускіх цмокаў добрая прыкмета», — дзеліцца навіной выдавецтва ў сацсетках.
З 9 жніўня толькі ў кнігарні «Параграф 45» па адрасе Менск, вул. Леаніда Бяды, 45.