Мінсувязі: Цяжкасцяў з YouTube у Беларусі не чакаем
Намеснік міністра Павел Ткач адказаў на пытанне аб запаволенні сэрвісу ў Расіі і ўплыве на беларусаў.
09.08.2024 / 14:14
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павел Ткач распавёў, ці адаб'ецца запаволенне YouTube у Расіі на беларусах.
Чыноўнік заявіў, што не чакае праблем з хостынгам, піша «Спутнік».
«У нас створаны цалкам незалежныя сеткі электрасувязі. У якасці прыкладу, нягледзячы на тое, што ў Расіі ёсць праблемы з падключэннем да Facebook, на тэрыторыі Беларусі такіх праблем няма. Таму і з YouTube у цяперашні час мы не чакаем ніякіх цяжкасцяў. Хоць абсталяванне на сетках Google-аналагічнае расейскаму — у нас таксама ёсць, але тым не менш у нас такіх праблем няма», — адзначыў Ткач.
Карыстальнікі ў Расіі апошнім часам скардзяцца на нізкую хуткасць YouTube, напярэдадні хостынг наогул не адкрываўся ў многіх рэгіёнах Расіі. Чыноўнікі заяўляюць, што прычына ў нібыта зносе абсталявання Google, якое перастала абслугоўвацца пасля санкцый. Аднак шмат што паказвае на тое, што запаволенне YouTube-гэта мэтанакіраваная палітыка расейскіх уладаў.