Лукашэнка прызначыў міністра сельскай гаспадаркі мэрам Шклова

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Шклове патлумачыў, чаму Сяргей Барташ, які раней узначальваў Мінсельгасхарч, быў пераведзены на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама. Барташа звольнілі з пасады міністра ў канцы чэрвеня.

09.08.2024 / 12:22

Фота: БелТА

«Ты — зямны чалавек. Вельмі чакаю ад цябе выніку», — сказаў Лукашэнка.

«Ты запомні, тут заўсёды былі людзі са сваім царом у галаве: «тэхналогіі… ды падумаеш, тэхналогіі…» гэта якраз я табе ўдзячны, што ты пагадзіўся. З тваім характарам тут павінен быць парадак. Я ўжо першы атрымліваю звесткі пра тваёю працу. Сказалі: «Не, з гэтым доўга не пагаворыш, сказаў рабіць — рабі, а ўсё правільна кажа». Таму так, трэба патрабаваць. Людзі, яны ўмеюць рабіць усё», — дадаў Лукашэнка.

«Мае першыя ўражанні: база добрая, землі добрыя, з людзьмі трэба крыху дапрацаваць», — падзяліўся Сяргей Барташ першымі ўражаннямі на пасадзе кіраўніка раёна.

«Ну і тэхналогіі, тэхналогіі … гэта самае галоўнае», — працягнуў кіраўнік раёна.

«Я праехаў паўраёна цяпер. Я на захадзе гэтага не бачыў, як яны апрацавалі глебу. Там вакол слупоў нават не засталося ніводнай расліны. Яны абкасілі ўсё. Нідзе я не заўважыў (бязладзіцы) — прыдзірліва глядзеў. Яны ўмеюць гэта рабіць. Таму трэба ўсюды гэта рабіць, а не толькі дзе прэзідэнт праедзе або сам праедзеш», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com