«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашу краіну». Ціханоўская звярнулася ў гадавіну выбараў-2020
Нацынальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася з нагоды чацвёртых угодкаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яна заклікае не апускаць рукі і не вешаць насы.
09.08.2024 / 09:58
Фота: ОСЦ
«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі. Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся.
Я чула такую думку, што ў беларусаў маўчанне — не значыць згода. Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе.
Беларусам унутры краіны я хачу падзякаваць за вашую смеласць і за вашую цярплівасць. Я не прашу вас рызыкаваць: не той момант. Цяпер той час, калі трэба зберагчы сябе. Таксама хачу звярнуцца да беларусаў за мяжой. Пакуль унутры краіны немагчымыя актыўныя дзеянні, нам з вамі трэба развіваць усё вонкі. Вельмі важна развіваць нашую беларускую супольнасць.
Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма. А для гэтага — трэба працаваць з саюзнікамі. Умацоўваць сувязі паміж сабой. Натхняць і натхняцца. Памятаць, што самае галоўнае — гэта людзі. Гэта мы з вамі. Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсё адолеем і абавязкова завяршым тое, што пачалі ў 2020-м».
«Толькі беларусы могуць кожны дзень». Згадваем народны крэатыў у пратэсных плакатах
Як жыве хлопец, які 9 жніўня 2020 года ішоў у счэпцы з амапаўцам
Тры партыі, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў, аспрэчылі статус Ціханоўскай
Хто замест Ціханоўскай? Кныровіч: Канкрэтных прапаноў няма
Пракоп'еў, Ягораў і Кныровіч: Мандат Ціханоўскай скончыцца 9 жніўня 2025 года