Як прагаласавалі беларусы на выбарах 2020

Згадваем афіцыйныя лічбы, афіцыйныя пратаколы, якія ім супярэчаць, і даныя, сабраныя платформай «Голас».

09.08.2024 / 10:52

Такі знак салідарнасці і падтрымкі дэмакратычных перамен паказвалі беларусы ў ноч пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Сёння чацвёртая гадавіна прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, на якіх перамогу сабе гвалтоўна прысудзіў Аляксандр Лукашэнка.

Па версіі Цэнтрвыбаркама, 80,1% выбаршчыкаў (4 мільёны 661 тысяча чалавек) быццам прагаласавалі за тое, каб Аляксандр Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы шосты раз і застаўся ва ўладзе яшчэ на пяць гадоў. 

Галоўнай суперніцы Лукашэнкі — Святлане Ціханоўскай — ЦВК налічыў толькі сціплыя 10,12% (больш за 588 тысяч галасоў). 

Ганна Канапацкая, паводле ЦВК, атрымала 1,67% галасоў (97 тысяч), Андрэй Дзмітрыеў — 1,21% (больш за 70 тысяч), Сяргей Чэрачань — 1,14% (больш за 66 тысяч).

Варыянт «супраць усіх» па афіцыйнай версіі выбрала 4,59% (267 тысяч чалавек).

Але як людзі галасавалі па-сапраўднаму?

Звыш мільёна чалавек паведамілі пра свой выбар анлайн-платформе «Голас» (550 тысяч з іх даслалі сфатаграфаваныя бюлетэні).

З усіх верыфікаваных платформай галасоў 1 мільён 3 тысячы былі аддадзены за Ціханоўскую, у той момант як за Лукашэнку — 10 тысяч.

Былі таксама сабраны пратаколы з 1310 выбарчых участкаў (гэта 22,7% ад усіх участкаў краіны).

На падставе апублікаваных бюлетэняў і пратаколаў «Голасу» і іншым спецыялістам удалося даказаць, што ў многіх выпадках вынік выбараў быў сфальсіфікаваны праз махінацыі на датэрміновым галасаванні, а недзе проста намаляваны з галавы. 

Напрыклад, атрымлівалася, што на 59% выбарчых участках у Мінску ў Ціханоўскай больш галасоў па пратаколах, чым на 100% участкаў у Мінску па даных ЦВК.

Лічбы ЦВК ніяк не звязаны з тым, што напісана ў афіцыйных пратаколах.

З прааналізаваных пратаколаў, якія ўдалося дастаць, у 30% выпадкаў былі выяўлены фальсіфікацыі.

Чытайце таксама: Як галасавалі за Ціханоўскую. Несфальсіфікаваныя пратаколы прэзідэнцкіх выбараў

Зыходзячы з аналізу «Голаса», Ціханоўская ўпэўнена перамагала Лукашэнку ў першым туры. 

Цалкам справаздачу «Голаса» можна знайсці тут.

Брэст. Участак № 15, вул. Высокая, 22/1. Інтэрнат ААТ «Дываны Брэста». Ціханоўская — 1113, Лукашэнка — 646.

Падман на выбарах адразу ж пасля абвяшчэння іх вынікаў вывеў на вуліцы па ўсёй краіне дзясяткі тысяч беларусаў, якія сутыкнуліся з нечалавечай жорсткасцю з боку сілавікоў Лукашэнкі.

Да гэтага вялізная колькасць людзей ужо стаяла ў чэргах на выбарчых участках, а шматлікія незалежныя назіральнікі спрабавалі не даць уладам падмануць беларусаў.

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва» 

Пратэсты 9 жніўня 2020 года. Фота: AP

Што рабіць? Рэдактар «Нашай Нівы» прапануе просты адказ

Хто замест Ціханоўскай? Кныровіч: Канкрэтных прапаноў няма

«Лукашэнка забраў у мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыццё пры адным прэзідэнце

«Рэжым могуць зацікавіць толькі прафесіяналы». Латушка пра магчымасць абмену палітвязняў на арыштаваных агентаў КДБ

Ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля выбараў-2025? Бачанне Стрыжака

Nashaniva.com