«Агрэсар заўсёды пажынае адпаведныя плады». Міхаіл Падаляк — пра «недатыкальнасць расійскай тэрыторыі»

Гэта першая заява ўкраінскіх уладаў, прысвечаная Курскай вобласці.

08.08.2024 / 13:39

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выпусціў 8 жніўня заяву аб «разбурэнні звыклых фарматаў жыцця» ў Расіі, у тым ліку ў памежных Курскай і Белгародскай абласцях,.

Гэта першая заява ўкраінскіх уладаў, прысвечаная Курскай вобласці, зробленая на фоне наступу ўкраінскіх войскаў у гэтым рэгіёне, піша «Медуза». Пры гэтым сам наступ наўпрост у ім не згадваецца. 

Падаляк заявіў, што прычына любой эскалацыі, у тым ліку на тэрыторыі РФ, — гэта «факт безумоўнай агрэсіі Расеіі — яе спроба захапіць чужыя тэрыторыі і грэбаванне да нормаў міжнароднага права».

Таксама Падаляк назваў Уладзіміра Пуціна «аўтарам канцэпцыі» самаразбурэння Расіі і дадаў, што «вайна — гэта ж вайна, у якой свае правілы і ў якой агрэсар заўсёды пажынае адпаведны плён».

Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?

Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова

Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў ісці на Харкаў, Адэсу, Днепр, Кіеў і далей

Nashaniva.com