Стала вядома, чаму выжыў расійскі прапагандыст Паддубны

Прапагандыст Аляксандр Коц распавёў, як выжыў Яўген Паддубны — імаверна, ён выпаў з машыны, якая паляцела, пераварочваючыся, у кювет. А ягоныя паплечнікі не заўважылі гэтага.

08.08.2024 / 11:16

Фота з дрона-камікадзэ, які атакаваў машыну Яўгена Паддубнага. На кадры — момант за некалькі секунд да падрыву аўтамабіля ваенкара 

Аляксандр Коц у артыкуле ў «Камсамолцы» піша, што пасля трапляння беспілотніка машына Паддубнага паляцела ў кювет і загарэлася.

Следам за ім ехала яго здымачная група — яны ўбачылі, як машына выбухнула, адчынілі яе дзверы — унутры ўсё палыхала. Тыя падумалі, што Паддубны не выжыў, і з'ехалі. 

Праз гэта з'явіліся першыя паведамленні, што Паддубны загінуў.

Але, імаверна, ён выпаў з салона, калі машына кулялася, мяркуе Коц.

Праз некаторы час яго, падобна, знайшла эвакуацыйная група і завезла ў бальніцу.

«Апёкі на спіне, дробныя аскепкі, КТ не выявіла ні чэрапна-мазгавой траўмы, ні пашкоджанняў унутраных органаў», — Коц апісвае стан здароўя Паддубнага як даволі добры.

Прапагандыст Яўген Паддубны знаходзіцца ў цяжкім стане

Інфармацыя пра смерць тэлепрапагандыста Яўгена Паддубнага не пацвердзілася

Nashaniva.com