Інфармацыя пра смерць тэлепрапагандыста Яўгена Паддубнага не пацвердзілася

абноўлена

Пра смерць расійскага прапагандыста Яўгена Паддубнага першым паведаміў у сваім тэлеграм-канале дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзялягін. Пасля гэта пацвердзілі крыніцы многіх расійскіх каналаў і СМІ, хоць афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

07.08.2024 / 21:26

Яўген Паддубны

UPD. Як высветлілася, Паддубны паранены, але жывы.

41-гадовы Яўген Паддубны, працуючы ва Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (канал «Расія») асвятляў з пункту гледжання інтарэсаў Крамля практычна ўсе ваенныя канфлікты, якія Расія непасрэдна арганізоўвала ці ў якія ўвязвалася пры Пуціне: напад на Грузію ў 2008-м, вайна ў Сірыі і іншыя.

Прапагандысцкае забеспячэнне вайны ва Украіне Паддубны рабіў з самага яе пачатку, з 2014 года. У яго было больш за 700 тысяч падпісчыкаў у тэлеграм-канале.

Акрамя таго, ён быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах у 2018 і 2024. 

За блізкасць да Крамля і прапагандысцкія высілкі Паддубны быў унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. 

Сёння Яўген Паддубны працаваў у Курскай вобласці, апошняе ягонае відэа было апублікавана ў 12:38.

На гэтым відэа Яўген Паддубны расказваў пра фантастычныя страты ўкраінцаў — 250 забітых і 750-1000 параненых.

Аднак выглядае, што забітым аказаўся ён сам. У ягоны аўтамабіль нібыта трапіў FPV-дрон.

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Стала вядома, як рыхтуюцца да магчымага падыходу УСУ на Курскай АЭС

Мінабароны Украіны адмаўляецца каментаваць наступ у Курскай вобласці, а ў Генштабе не бяруць слухаўку

Nashaniva.com