Шахматыстка ў Дагестане спрабавала атруціць суперніцу на чэмпіянаце
Здарэнне адбылося на чэмпіянаце рэспублікі па шахматах. Адна з удзельніц трапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання. Яна выліла побач з дошкай адной з канкурэнтак нейкае рэчыва і размазала яго па паверхні стала. Дзяўчыне, якая гуляла за гэтым сталом, крыху пазней стала дрэнна, закружылася галава, ёй выклікалі хуткую.
07.08.2024 / 13:01
Аміна Абакарава
Пасля прагляду відэазапісаў стала зразумела, што пагаршэнне стану пацярпелай не выпадковасць. Тады выклікалі і паліцыю. Праводзіцца праверка паводле артыкула «прычыненне лёгкай шкоды здароўю».
Тэлеграм-канал «База» сцвярджае, што падазраваная ў атручэнні — леташняя пераможца чэмпіянату Паўночна-Каўказскай акругі па шахматах — 40-гадовая Аміна Абакарава. Па даных «Базы», яна спрабавала атруціць Умайганат Асманаву.
Абакараву затрымалі.