Велічэзная чарга з аўтобусаў і аўтамабіляў на польскай мяжы ніяк не хоча змяншацца
Што з чэргамі на мяжы па стане на 08:00 серады?
07.08.2024 / 08:14
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 у аўторак стаіць 65 аўтобусаў і 350 легкавікоў. Слабое суцяшэнне, што вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў.
У «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 6 аўтобусаў і 190 легкавікоў (вечарам у нядзелю было 23 аўтобусы, раніцай у аўторак— 9).
У Беняконях — 80 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу