У Каменным Логу стаіць пяць аўтобусаў, на памежным пераходзе «Брэст» — 60
Што з чэргамі на мяжы па стане на 14:00?
06.08.2024 / 14:34
Ілюстрацыйнае фота
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 14:00 у аўторак стаіць 60 аўтобусаў і 350 легкавікоў. Вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў, сёння а 8-й — 55 аўтобусаў і 400 легкавікоў.
У «Каменным Логу» а 14-й гадзіне дня перад зонай чакання стаяць 5 аўтобусаў і 170 легкавікоў (вечарам у нядзелю было 23 аўтобусы, сёння раніцай — 9).
У Беняконях — 80 легкавікоў (а 8-й было 90). Чэргаў з аўтобусаў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу
Якая абстаноўка на мяжы па стане на раніцу аўторка?