У Мінскім раёне ў ДТЗ загінула 19-гадовая дзяўчына

Няшчасце здарылася сёння, 6 жніўня, каля 7.25 пад Мінскам.

06.08.2024 / 12:57

Фота: ДАІ

25-гадовы хлопец на аўтамабілі «Мазда» ехаў па аўтадарозе М4 Мінск — Магілёў у напрамку Мінска.

Пры перастраенні з левай паласы ў правую не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў ДАФ, якім кіраваў 57-гадовы вадзіцель, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У выніку ДТЗ 19-гадовая дзяўчына — пасажыр аўтамабіля «Мазда» памерла на месцы аварыі, хлопец-кіроўца шпіталізаваны.

Nashaniva.com