Па Мінску ўчора гуляў самы сапраўдны лось ВІДЭА

Ён нават пабег за веласіпедыстам.

06.08.2024 / 10:51

Вялікі князь лесу разгульваў учора ў раёне вуліцы Лесапаркавай, што ў Сцяпянцы.

Адзін з веласіпедыстаў не рызыкнуў праязджаць міма ляснога госця і развярнуўся. Аднак сахаты пабег за ім. Чым скончыўся пераслед, невядома.

«Спадзяюся, ён яго не дагнаў», — напісала аўтарка відэа, якое яна даслала ў Мінск-навіны.

Nashaniva.com