Прычына цяжкіх траўмаў хлопчыка ў віцебскай спартшколе — падзенне варот

Як стала вядома выданню «Трыбуна», выхаванец СДЮШАР «Камсамолец» у Віцебску атрымаў цяжкія траўмы падчас трэніроўкі з-за таго, што на яго ўпалі футбольныя вароты, калі ён лез па мяч. Юнаму футбалісту дзевяць гадоў.

05.08.2024 / 22:55

Фота ілюстрацыйнае

У дзіцяці дыягнаставаныя цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу і грудной клеткі, а таксама пералом асновы чэрапа. Па пытаннях лячэння праводзіцца кансіліум з удзелам нейрахірургаў, спецыялістаў кафедраў неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі агульнадзяржаўнага ўзроўню.

Падчас заняткаў у віцебскай спартшколе моцна пацярпеў хлопчык-футбаліст

Nashaniva.com