Лукашэнка зняў з пасады пасла Беларусі ў ААЭ

Андрэй Лучанок указам Лукашэнкі 5 жніўня вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Саудаўская Аравія.

05.08.2024 / 17:47

Пасаду пасла ў ААЭ Андрэй Лучанок займаў з сакавіка 2019 года.

Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў. 

МЗС рэкамендаваў беларусам не ездзіць у Ліван

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу

У Офісе Ціханоўскай папярэдзілі беларусаў пра небяспеку наведвання ААЭ

Блогер Блішч расказаў, як не змог патрапіць у Саудаўскую Аравію, Аман і Курдыстан

Памятаеце беларускую афіцыянтку, якая стала жонкай шэйха з Дубая? Вось як склалася жыццё герояў гэтай казкі

Nashaniva.com