У Пінскім раёне 18-гадовы хлопец нырнуў у раку і зламаў шыю

Малады чалавек не разлічыў глыбіню вадаёма.

05.08.2024 / 15:02

Фота ілюстрацыйнае

Хлопец 2006 года нараджэння ў нядзелю днём вырашыў нырнуць у раку Піну.

Аднак малады чалавек не ўлічыў, што глыбіня ў гэтым месцы складала ўсяго паўтара метра. Хлопец нырнуў у васьмі метрах ад берага і ўдарыўся галавой аб дно ракі, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Маладога чалавека выратавалі — выцягнулі з ракі і перадалі медыкам. У яго дыягнаставаны закрыты пералом шостага шыйнага пазванка. Хлопец трапіў у рэанімацыю, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Nashaniva.com