Сілавікі затрымалі пяцярых жыхароў Мазыра за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманымі жыхарамі Мазыра.
05.08.2024 / 12:12
Ілюстрацыйнае фота
На відэа паказана, як сілавікі затрымліваюць мужчыну на вуліцы, а таксама выломліваюць дзверы дома і кватэры.
На камеру мазырчукі кажуць, што іх затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якіх артыкулах іх абвінавачваюць — невядома.