Стаў вядомы поўны спіс сілавікоў і прапагандыстаў, супраць якіх ЕС сёння абвясціў санкцыі 

ЕС увёў санкцыі супраць 28 чалавек. 

05.08.2024 / 11:46

1. Андрэй АНАНЕНКА — начальнік ГУБАЗіК МУС.

2. Міхаіл БЕДУНКЕВІЧ — намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС.

3. Зміцер КОВАЧ — намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС.

4. Міхаіл КАВАЛЁЎ — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры. 

5. Віктар ДУБРОЎКА — начальнік папраўчай калоніі № 11.

6. Павел КАЗАКОЎ — начальнік турмы № 1 г. Гродна.

7. Дзяніс ТАЎСЦЯНКОЎ — начальнік папраўчай калоніі № 4.

8. Васіль КОЛЕДА — намеснік начальніка турмы № 1 г. Гродна.

9. Андрэй ЦЭДРЫК — начальнік СІЗА № 1. 

10. Ірына АКУЛОВІЧ — гендырэктар БелТА. 

11. Мікіта РАЧЫЛОЎСКІ — вядучы СТБ, старшыня моладзевага грамадскага аб'яднання «Рух наперад».

12. Дзмітрый ЖУК — дырэктар і галоўны рэдактар ​​выдавецтва «Беларусь сегодня».

13. Вячаслаў ТУЛЕЙКА — суддзя Мінскага абласнога суда. 

14. Алена АНАНІЧ — суддзя Мінскага абласнога суда.

15. Анатолій СОТНІКАЎ — суддзя Гомельскага абласнога суда.

16. Ігар ШВЕДАЎ — суддзя Магілёўскага абласнога суда. 

17. Ірына ПАДКАВЫРАВА — пракурор.

18. Таццяна ШОЦІК — суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска.

19. Васіль СКОК — суддзя Гродзенскага абласнога суда.

20. Станіслаў ІВАНЮЦЕНКА — суддзя суда Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

21. Аляксей ХЛЫШЧАНКАЎ — суддзя Гомельскага абласнога суда.

22. Ігар ЗЯМЦОЎ — суддзя Магілёўскага абласнога суда.

23. Аляксей КРАКВІН — прапагандыст на тэлеканале АНТ.

24. Вольга ДУБОВІК — суддзя суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

25. Антон ДУДАЛЬ — суддзя суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска.

26. Мікалай СЯРГЕЕВІЧ — суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. 

27. Андрэй МЛЕЧКА — суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска. 

28. Віктар ШАЎЦОЎ — бізнэсмен.

Агулам абмежавальныя меры ЕС у дачыненні Беларусі прымяняюцца цяпер да 261 асобы і 37 юрыдычных асоб.

Nashaniva.com