ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды

Абагнаць Кітай удалося дзякуючы фантастычнай перамозе Ноа Лайлза ў забегу на 100 метраў.

05.08.2024 / 07:26

Ноа Лайлз з ЗША заваяваў золата, адолеўшы стометроўку з вынікам 9,784 секунды. Ён апярэдзіў Кішану Томпсана з Ямайкі (9,789) на 0,005 секунды на фотафінішы.

У Фрэда Керлі (ЗША) — трэцяе месца 9.81.

Такім чынам у ЗША зараз 71 медаль, з іх 19 залатых і па 26 сярэбраных і бронзавых.

У Кітая 45 медалёў (19+15+11), у Францыі — 44 (12+14+18). Аўстралія ідзе на 4-м месцы з 31 узнагародай (12+11+8).

Неафіцыйны залік вядзецца па колькасці залатых медалёў, таму ЗША, маючы вялікую колькасць узнагарод, не маглі абагнаць Кітай з-за недахопу залатых.

У Беларусі тры медалі (1+2+0) і павінна быць 28-е месца, але нашы спартоўцы бяруць удзел пад нейтральным сцягам, таму не ўключаныя ў спіс на сайце Алімпійскіх гульняў.

Што да суседзяў: Украіна мае шэсць медалёў (два золаты, адно срэбра і тры бронзы) і 21-е месца, Польшча — 4 (0+1+3) і 48-е месца, Літва — адзін медаль (0+0+1), Латвія не мае медалёў.

У Азербайджана — два золаты, у Грузіі — чатыры медалі (1+2+1), Узбекістан мае тры медалі (1+0+2), Казахстан — 4 (1+1+2), Таджыкістан — тры бронзавыя медалі, у Расіі і Арменіі — па адным срэбры.

Брытанскі вясляр стаў першым, хто заваяваў алімпійскія медалі ў мужчынскім і жаночым заліку. Як так?

У гэта складана паверыць, але Новак Джокавіч упершыню ў кар'еры стаў алімпійскім чэмпіёнам

Кранальны момант алімпіяды — гандбалістка вынесла траўмаваную суперніцу на руках

Nashaniva.com