Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» назваў беларускую страву, якую любяць кіраўнікі іншых краін

«Заўсёды ідзе на ўлёт».

04.08.2024 / 22:19

Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» Аляксей Падамацька. Скрын відэа БТ

Дырэктар «Прэзідэнт-гатэля» Аляксей Падамацька адзначыў, што ў іх ёсць пэўныя райдэры, у тым ліку па харчаванні. 

«Халяль — не халяль або еўрапейская кухня… Канечне ж, усе запрошаныя госці, кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў замежных выбіраюць нашу беларускую кухню, ім гэта вельмі падабаецца. Нашы дранікі са смятанай ідуць заўсёды на ўлёт», — сказаў ён на БТ.

Nashaniva.com