50 тысяч чалавек — столькі затрымалі праз палітыку з 2020 года
Вось якія лічбы сабралі праваабаронцы «Вясны» пра затрыманых па палітычных матывах з 2020 года. Іх агучылі на канферэнцыі «Новая Беларусь».
04.08.2024 / 18:12
Пасля пачатку выбарчай кампаніі 2020 года больш за 3380 чалавек былі прызнаныя палітычнымі вязнямі (з іх каля дзвюх тысяч ужо выйшлі з-за кратаў). 1134 — столькі адбылі пакаранне цалкам.
Усяго за гэтыя гады за палітыку было затрымана больш за 50 тысяч чалавек.
Калі глядзець колькасць крымінальных палітычных прысудаў па гадах, то мінулы быў рэкордным — асудзілі 1603 чалавекі.
Для параўнання: у 2020-м было асуджана на такіх справах 900 чалавек, у 2021 — 1225 чалавек, у 2022 — 1242 чалавекі.