Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная

Што, акрамя выніку, выклікае бурнае абмеркаванне балельшчыкаў?

04.08.2024 / 12:32

Жуль Буе і Антані Аміраці. Фота: jules_bouyer / Unstagram, Richard Heathcote / Getty Images

Падзеі, што разгортваюцца падчас Алімпіяды ў Парыжы, шырока абмяркоўваюцца ў сацыяльных сетках. Часам балельшчыкі звяртаюць увагу на некаторыя пікантныя моманты.

Так некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абмяркоўвалі вузкія плаўкі 22-гадовага французскага скакуна ў ваду Жуля Буе (Jules Bouyer). Карыстальнікі задаваліся пытаннем, ці не занадта яны яму цесныя.

Камеры паказалі Буе пасля выхаду з басейна. Кадр з відэа, на якіх заўважныя фізіялагічныя адметнасці мужчыны, стаў вірусным і выклікаў бурнае абмеркаванне.

Жуль Буе. Фота з сацыяльных сетак.

Сам спартсмен пазней заявіў, як піша Reuters, што хацеў бы, каб людзі больш увагі надавалі яго апусканням у ваду, а не плаўкам.

Балельшчыкі з нецярпеннем чакаюць аўторка, калі пачнецца папярэдні раўнд індывідуальных спаборніцтваў па скачках з 3-мятровага трампліна, у якіх прыме ўдзел і Жуль Буе. У мінулую пятніцу ён заняў пятае месца ў фінале сінхронных скачкоў з 3-метровага трампліну.

Другі французскі атлет у сваім відзе спорту быў менш паспяховым, але яго выступ таксама стаў нагодай для бурнага абмеркавання.

21-гадовы французскі скакун з шастом Антані Аміраці (Anthony Ammirati) не змог прайсці кваліфікацыю ў скачках з шастом. І прычынай стала яго інтымнае месца, якім мужчына закрануў перакладзіну ў час спробы пераадолець вышыню ў 5 метраў 70 сантыметраў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Наша Ніва | Nashaniva.com (@nashaniva)

У выніку Аміраці фінішаваў 12-м з паказчыкам 5 метраў 60 сантыметраў і не прайшоў у фінал, які адбудзецца ў панядзелак.

За гендарным скандалам на Алімпіядзе ў Парыжы стаіць Расія

«Нас было трое!» Егіпецкая фехтавальніца выступіла на Алімпіядзе на сёмым месяцы цяжарнасці

Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў

Nashaniva.com