Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў жніўні
Пакуль жнівень у сіноптыка не выклікае трывог. Першую палову месяца ў Беларусі Дзмітрый Рабаў ахарактарызаваў як мала чым адрозную ад ліпеня. А вось у другой палове апошняга месяца лета надвор'е зменіцца.
04.08.2024 / 08:32
Паводле сіноптыка, месяц па тэмпературы будзе камфортным, без экстрэмальных параметраў. Сярэдняя тэмпература паветра — каля кліматычнай нормы, якая складае ад +16 градусаў на паўночным захадзе да +19 на паўднёвым усходзе.
Што тычыцца дзённай тэмпературы паветра, Рабаў назваў тыповымі для жніўня значэнні ад +21 да +26, хоць на поўдні рэспублікі магчымы рост да +26 — +30 градусаў. Ноччу чакаецца +9 — +13 градусаў.
Рабаў заўважыў, што прыкладна раз у 20 гадоў у трэцяй дэкадзе жніўня ўжо назіраюцца замаразкі.
— Нас чакае ў сярэднім ад 11 да 15 дзён з дажджом. Не абыдзецца і без ліўняў, навальніц, шквалістага, парывістага ветру, — дадаў сіноптык.