Затрымалі дваіх жыхароў Кобрына за ўдзел у пратэстах у 2020-м. Яны нібыта дэманстравалі азадкі міліцыянтам

Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

03.08.2024 / 13:53

На камеру затрыманы кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах і «паказваў дупу ў бок супрацоўнікаў міліцыі». Затрыманая дзяўчына распавядае, што ў 2020 годзе кідалася ў бойку з сілавікамі, аблівала іх півам, «паказвала дупу і ф*k».

«Медыязона» знайшла старонкі затрыманых у сацсетках.

Там мужчына падпісаны як Вячаслаў Беразавец, а дзяўчына — Таццяна Данілюк. Па якім артыкуле затрыманыя кобрынцы і дзе цяпер знаходзяцца, невядома.

Nashaniva.com