На чатырох пляжах Мінска забаранілі купанне
У пробах вады было выяўлена перавышэнне індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі, паведамляюць Мінск-навіны.
03.08.2024 / 12:19
Ілюстрацыйнае фота
Гаворка ідзе пра пляжы №7 і №9 вадасховішча Дразды, №6 Цнянскага і №5 Заслаўскага вадасховішчаў.
Абмежавана купанне дзяцей на пляжах № 1, 2, 3, 4, 5 Цнянскага вадасховішча.