Экс-палітзняволеная Скачыленка: Мы да самага канца не разумелі, што нас абмяняюць
Bild пагаварыў з палітзняволенай Аляксандрай Скачыленкай, якую вызвалілі ў Расіі.
03.08.2024 / 10:58
Саша Скачыленка пасля вынясення прысуду. Фота: Медыязона
13 з 16 вызваленых з Расіі палітычных зняволеных прыбылі ў Германію транзітам праз Анкару. Пасля прызямлення ў ФРГ іх павезлі аднаўляцца ў шпіталь у горадзе Кобленц — там ім аказалі медыцынскую дапамогу.
Адна з вызваленых — 33-гадовая расійская мастачка Аляксандра Скачыленка. У лістападзе мінулага года яе прысудзілі да сямі з паловай гадоў калоніі за тое, што яна замяніла цэннікі ў краме на антываенныя стыкеры.
Карэспандэнт Bild убачыў яе, якая сядзела на сонцы ля бальніцы разам з расійска-нямецкім студэнтам Кевінам Лікам.
«Мы да самага канца не разумелі, што нас абмяняюць. Нічога не тлумачачы, за чатыры дні да вызвалення мяне пасадзілі ў аўтобус, які павінен быў адвезці мяне ў Маскву. Затым раніцай у Лефортава мяне зноў пабудзілі, прымусілі сабраць рэчы і падпісаць дакумент аб вызваленні. Толькі ў аўтобусе я ўбачыла іншых зняволеных», — распавядае Скачыленка.
Па словах Аляксандры, яна паспрабавала загаварыць з супрацоўнікам ФСБ, які суправаджаў яе.
У адказ ён пачаў крычаць на яе і паабяцаў, што калі яна не змоўкне, то яе даставяць «у мяшку для трупаў».
Да самага канца яна не ведала, куды едзе — не кажучы ўжо пра тое, што яна была часткай гістарычнага абмену зняволенымі.
«Я дагэтуль не магу ўсвядоміць, што знаходжуся ў Германіі і на волі», — кажа Скачыленка.
Расійскай мастачцы, якая мяняла цэннікі ў крамах на антываенныя надпісы, далі сем гадоў калоніі
Мастачка з Пецярбурга замяніла цэннікі ў краме на ўлёткі пра Марыупаль. Ёй пагражае да 10 гадоў
Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны
МЗС Германіі: У турмах Расіі застаецца двухзначная колькасць немцаў
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны