У СІЗА Бірабіджана ад галадоўкі памёр расійскі антываенны актывіст
У СІЗА расійскага Бірабіджана памёр піяніст Павел Кушнір, які трымаў сухую галадоўку. Яго хацелі судзіць па артыкуле аб закліках да тэрарызму з-за ролікаў на ютуб-канале з пяццю падпісантамі.
03.08.2024 / 00:03
Антываенны актывіст памёр яшчэ 27 ліпеня, напісала выданне «Вот Так» са спасылкай на кіраўніка фонду «Русь сидящая» Вольгу Раманаву.
Паўла Кушніра ў маі 2024 года затрымалі супрацоўнікі ФСБ, супраць яго распачалі справу паводле артыкула аб закліках да тэрарызму. Падставай для пераследу сталі відэа на ютуб-канале Кушніра «Иноагент Малдер», у якіх ён «у паэтычнай форме» крытыкаваў палітыку расійскіх уладаў і ўварванне ва Украіну. З 2011 года на канал падпісалася пяць чалавек, адзначае «Вот Так».
39-гадовы Павел Кушнір працаваў у філармоніі, таксама ён выдаў сваю антываенную кнігу, паведамляюць журналісты.
«Палітыка — самая вялікая прастытуцыя». Удава забітага Красікавым чачэнца асудзіла яго выдачу Расіі
Ілья Яшын: Двух чалавек са спісаў на абмен выкраслілі ў апошні момант
Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны
Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста