«Палітыка — самая вялікая прастытуцыя». Удава забітага Красікавым чачэнца асудзіла яго выдачу Расіі

Удава забітага ў Берліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі Манана Цацыева выказала неразуменне рашэннем уладаў Германіі выдаць Расіі забойцу — афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, піша Deutsche Welle.

02.08.2024 / 23:01

Уладзімір Пуцін сустракае Вадзіма Красікава ў аэрапорце. Фота: Mikhail Voskresensky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Жанчына гаворыць, што адразу пасля рашэння суда, па якім Красікаў быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, хадзілі чуткі пра спробы Масквы дамовіцца пра ягоны абмен. Але адвакаты запэўнілі, што гэта нібыта немагчыма. Але, «аказваецца, можна на любыя законы заплюшчыць вочы» дзеля «палітычных меркаванняў».

Пры гэтым жанчына выказала здзіўленне, што афіцыйныя асобы не кансультаваліся са сваякамі забітага па пытанні ўдзелу Красікава ў працэдуры абмену.

«Чаму хаця б не пытаюцца ў сям'і? Як быццам гэтай сям'і няма, як быццам гэтая траўма не нанесеная», — дзівіцца Цацыева.

«Палітыка — самая вялікая прастытуцыя», жыццё «кожны раз гэта даказвае», рэзюмавала ўдава Хангашвілі.

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам

Чаму Пуцін так апантаны кілерам Красікавым і быў гатовы яго мяняць нават на Навальнага?

Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны

Nashaniva.com