У Турцыі заблакавалі інстаграм
Турцыя заблакавала доступ да сацыяльнай сеткі Instagram, паведаміў у пятніцу турэцкі рэгулятар, не пазначыўшы ні прычыны, ні тэрміну дзеяння забароны. Мабільная праграма Instagram таксама аказалася недаступнай.
02.08.2024 / 21:54
Гэтаму дзеянню папярэднічала крытыка платформы з боку Фахрэціна Алтуна, кіраўніка ўпраўлення па камунікацыях пры адміністрацыі прэзідэнта Турцыі.
Паводле слоў чыноўніка, Instagram выдаляў выказванні спачування з нагоды забойства Ісмаіла Ханіі — аднаго з ключавых кіраўнікоў палесцінскай групоўкі ХАМАС.
Ісмаіла Ханію забілі 31 ліпеня ў Тэгеране пасля ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна.
У Турцыі более 50 млн чалавек выкарыстоўваюць Instagram. Насельніцтва краіны складае 85 млн.
Турэцкі стралок праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў
Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС
Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прыгразіў Ізраілю ўварваннем