Віялета Бардзілоўская выйшла ў фінал скачкоў на батуце
19-гадовая дзяўчына паспяхова справілася з першай спробай, заняўшы першае месца ў першай спробе, што дало пуцёўку ў фінал.
02.08.2024 / 14:33
Фота: НАК Беларусі
Віялета са сваёй праграмай атрымала ад суддзяў 56,340 бала.
Што тычыцца галоўных саперніц беларускі, Жу Суінг палепшыла сваю спробу — і стала першай (56.720), Ху Інэнг, як і Віялета, ад другога выступлення адмовілася з прычыны траплення ў топ-8
Фінал павінен пачацца сёння а 14:50.
Увечары пройдуць спаборніцтвы ў мужчын (19:00, фінал 20:50). Беларусь прадстаўляе алімпійскі чэмпіён Токіа-2021 Іван Літвіновіч.
Беларускія стралкі завяршылі выступ на Алімпіядзе без медалёў
Сёння ў беларусаў ажно тры шанцы на медалі на Алімпіядзе