Ад мастака Кузьміча, які раскапаў магілу ван Гога, патрабуюць пакінуць тэрыторыю ЕС

Яго таксама аштрафавалі на 3000 еўра.

02.08.2024 / 12:31

Аляксей Кузьміч ля магілы ван Гога падчас акцыі Renaissance. Фота: скрыншот з відэа акцыі

У фэйсбуку мастака Аляксея Кузьміча апублікавалі рашэнне суда па выніках ягонага перформансу на магіле Вінсэнта Ван Гога.

«Пасля затрымання на акцыі Renaissance, над Аляксеем Кузьмічам адбыўся суд у Tribunal de Pontoise. Прысудзілі агульны штраф 3000 еўра, месяц умоўнага зняволення і дэпартацыю ў краіну паходжання, г. зн. у Беларусь. Цяпер Аляксей знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры (…) які, па сутнасці, з'яўляецца турмой, дзе знаходзяцца зняволеныя, якія адбылі тэрмін у калоніі і чакаюць адпраўкі дадому. Рашэнні суда па дэпартацыі ніжэй. Новыя падрабязнасці з'явяцца па меры паступлення інфармацыі»

У рашэнні суда гаворыцца, што Кузьміч павінен пакінуць тэрыторыю ЕС, бо ён знаходзіўся на тэрыторыі Францыі незаконна. Таксама яму забаранілі на два гады ўязжаць у Францыю.

Аляксея Кузьміча затрымалі 29 ліпеня ў Авер-сюр-Уваз пад Парыжам на магіле мастака Вінсэнта ван Гога — Кузьміч спрабаваў у рамках перформансу раскапаць магілу мастака. Беларуса затрымалі і адправілі ў СІЗА.

Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога

Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога

Nashaniva.com