У адным гняздзе ў Мазыры налічылі ажно 6 буслоў. Гэта вельмі рэдкі выпадак

Журналісты «Анлайнера» нядаўна ездзілі ў камандзіроўку ў Мазыр і на адной з гарадскіх вуліц убачылі незвычайную карціну. У вялікім гняздзе на падпілаваным дрэве стаялі пяць буслоў, яшчэ адзін прызямліўся на найбліжэйшы ліхтар. Фатаграфіі паказалі арнітолагу Сямёну Леваму і спыталіся, ці цягне такая бусліная сям'я на рэкорд.

01.08.2024 / 21:56

Па словах эксперта, у гэтым гняздзе знаходзяцца пяць буслянят. Той, што стаіць на ліхтары, — дарослы. Маладых птушак выдаюць цёмна-бурыя дзюбы.

«Звычайна ў гняздзе буслоў можна ўбачыць па два-тры птушаняці, пяць — рэдка, шэсць — выключная з'ява». 

Пладавітасць птушкі залежыць ад колькасці ежы ў канкрэтным рэгіёне. Цяпер буслоў больш за ўсё ў раёне заказніка «Сярэдняя Прыпяць», — дадае спецыяліст.

«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

У Глыбоцкім раёне бусел заблытаўся ва ўласным гняздзе. Давялося выклікаць МНС

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА

Nashaniva.com