На Алімпіядзе гендарны скандал: італьянская баксёрка адмовілася працягваць бой супраць «біялагічнага мужчыны»

На Алімпійскіх гульнях — 2024 у Парыжы разгарэўся гендарны скандал у жаночым боксе з-за паядынку 1/8 фіналу паміж алжыркай Іманэ Хеліф і італьянкай Анжэлай Карыні. Рэч у тым, што Хеліф лічыцца «біялагічным мужчынам».

01.08.2024 / 18:50

Фота: Richard Pelham/Getty Images

У 2023 годзе Імане праваліла гарманальны тэст і была дыскваліфікаваная з чэмпіянату свету праз занадта высокі ўзровень тэстастэрону. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да матчу за залаты медаль чэмпіянату свету. Нягледзячы на гэта, Іманэ Хеліф дапусцілі да ўдзелу ў алімпійскіх спаборніцтвах у Парыжы, якія праводзяцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Цяпер жа ў сувязі з ёй новы скандал. 25-гадовая італьянская суперніца Хеліф сама спыніла бой усяго праз 46 секундаў пасля яго пачатку, не жадаючы яго працягваць. Анджэла Карыні скінула шлем на падлогу і ўсклікнула: «Гэта несправядліва». Пасля бою Анжэла адмовілася ад поціску рукі і пачала плакаць у цэнтры рынга.

Пасля Карыні расказала, што ніколі не адчувала такіх моцных удараў.

«Я прывыкла цярпець, але ніколі не атрымлівала такіх удараў, гэта немагчыма працягваць. Я не магу сказаць, што гэта незаконна. Я выйшла на рынг, каб біцца. Але пасля першай хвіліны мне ўжо не хацелася. Я пачала адчуваць моцны боль у носе. Я не здавалася, але ўдар быў занадта балючым, і я сказала, што з мяне хопіць. Я іду з высока паднятай галавой», — падсумавала Карыні.

Афіцыйнай рэакцыі на інцыдэнт ад арганізатараў пакуль няма, аднак у інтэрнэце людзі пачалі распаўсюджваць гісторыю Хеліф і Карыні з заклікам выратаваць жаночы спорт.

У суботу, 3 жніўня, Іманэ Хеліф чакае чвэрцьфінальны бой Алімпійскіх гульняў у вагавой катэгорыі да 66 кг.

Дар'я Чупрыс заняла 24-е месца ў кваліфікацыі стральбы і не трапіла ў фінал

Турэцкі стралок праславіўся на Алімпіядзе і стаў героем мемаў

У медальным заліку Алімпіяды на першае месца выйшаў Кітай

Nashaniva.com