Вясляр Яўген Залаты: На Алімпіядзе хачу даказаць, што Беларусь — найвялікшая краіна

Спартсмен, які выступае ў акадэмічным веславанні, выйшаў у фінал Алімпіяды на дыстанцыі 2000 метраў.

01.08.2024 / 19:16

Фота: Team.by

Беларускі вясляр Яўген Залаты паразважаў пра нейтральны статус спартсменаў на Алімпіядзе-2024. Па словах Залатога, ён разумее, што прадстаўляе інтарэсы Беларусі, і мае намер даказаць веліч краіны, піша прэс-служба НАК.

«Калі чытаў каментары, бачыў меркаванне, што раз мы пад нейтральным статусам — мы не Беларусь. Разумею, што я — беларус, прадстаўляю інтарэсы маёй краіны.

Зраблю ўсё магчымае, каб узяць медаль і даказаць усім, што Беларусь — найвялікшая краіна!» — заявіў Залаты.

Яўген Залаты прабіўся ў фінал Алімпіяды ў заездзе адзіночак на 2000 метраў. Вырашальны заплыў пройдзе 3 жніўня (11:30).

Вяслярка Таццяна Клімовіч развіталася з шанцамі на медаль, а Яўген Залаты прабіўся ў фінал

У якой краіне самыя вялікія прызавыя за перамогу на парыжскай Алімпіядзе? Сама краіна зусім невялікая

Беларускі вясляр у дзень выхаду ў алімпійскі паўфінал стаў бацькам

Яўген Залаты выйграў чвэрцьфінал алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні

Nashaniva.com