Вяслярка Таццяна Клімовіч развіталася з шанцамі на медаль, а Яўген Залаты прабіўся ў фінал

Сёння прайшлі паўфіналы ў заездах адзіночак у акадэмічным веславанні.

01.08.2024 / 10:59

Фота: БелТА

У паўфінале ў адзіночцы на 2000 метраў Таццяна паказала 5-ы вынік з 6. Барацьбу ў фінале працягвае толькі тройка найлепшых.

А вось Яўген Залаты фінішаваў другім у сваім паўфінале і паказаў час — 6 хвілін 39,01 секунды. Гэта другі вынік у заездзе.

Розыгрыш медалёў у мужчын у гэтым відзе адбудзецца 3 жніўня (11:30).

Сёння беларусы выступяць у трох відах спорту на Алімпіядзе

У медальным заліку Алімпіяды на першае месца выйшаў Кітай

У якой краіне самыя вялікія прызавыя за перамогу на парыжскай Алімпіядзе? Сама краіна зусім невялікая

Nashaniva.com