Найбагацейшая жанчына Расіі прыехала на адпачынак у Беларусь

Самая багатая жанчына Расіі, саўладальніка маркетплэйсу Wildberries Таццяна Бакальчук са сваімі дзецьмі наведала «Лінію Сталіна» і мае намер пабываць у Брэсцкай крэпасці.

01.08.2024 / 10:47

Мільярдэрка прыехала ў Беларусь, каб адпачыць, паведаміла яна ў сваім канале.

«Адпачываю (і крыху працую) з дзяўчынкамі ў Беларусі. Якая ж гэта прыгожая краіна!» — напісала Бакальчук.

Мяркуючы па апублікаваным фота, Бакальчук прыехала і на комплекс «Лінія Сталіна» разам з дочкам. 

У Бакальчук сямёра дзяцей. Усе яны нарадзіліся ў шлюбе з Уладзіславам Бакальчуком.

Днямі Бакальчук публічна пацвердзіла, што падала на развод.

«Зроблена ў Беларусі». На Wildberries з'явіўся раздзел з да болю знаёмай назвай

Даўжнікам па камуналцы ў Беларусі забараняюць атрымліваць тавары на Wildberries

Маркетплэйс Wildberries дазволіў адмяняць усе выпадковыя замовы

Nashaniva.com