У медальным заліку Алімпіяды на першае месца выйшаў Кітай
Скончыўся пяты дзень Летніх алімпійскіх гульняў, што праходзяць у Парыжы.
01.08.2024 / 00:06
Трохразовы алімпійскі чэмпіён з Францыі Леон Маршан. Фота: Martin Meissner / AP
У неафіцыйным медальным заліку на першае месца выйшаў Кітай, які мае дзевяць залатых, сем сярэбраных і тры бронзавыя медалі (агулам 19).
У Францыі восем залатых, 10 сярэбраных і восем бронзавых медалёў (агулам 26).
Японія — трэцяя: 8+3+4=15, Аўстралія — чацвертая: 7+6+3=16, Вялікабрытанія — пятая: 6+6+5=17.
Залік вядзецца па заваяваных залатых медалях. У Беларусі пакуль медалёў няма.